Снегірок
Вторник, 13.02.2018 13:52. Рубрика: Вершы
– Мама, глянь, які прыгожы
Снегірочак на галінцы!
Раптам – кот: пагляд варожы,
Поўсць уздыблена на спінцы.
– Ой, бяда! – крычыць хлапчук,
Кулачком у шыбу б’е, –
Кот адбіўся наш ад рук,
Мышак быццам не стае.
Вецер страсянуў шыпшыну,
Кот зваліўся на галіну.
Снегірок узвіўся ў неба
Па заслугах. Так і трэба.
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ