Школьны прывiд
Мае прыгоды
Я са сваёй сяброўкай Ксюшай засталася ў школе пасля заняткаў. У суседнім класе павінен адбыцца бацькоўскі сход, і нам было вельмі цікава, што пра нас раскажуць. Сцены паміж класамі тонкія, калі засяродзіцца, то ўсё чутна. Мы пачалі падслухоўваць. Раптам сяброўка мяне піхнула: “Кеды рухаюцца!” Я азірнулася: і праўда – проста на нас пагрозліва насоўваліся вялікія стаптаныя кеды! Мы вельмі спалохаліся і схаваліся ў кутку. Вырашылі, што гэта прывід. Узяліся за рукі і ўвесь час паўтаралі: “Прывід сыходзь! Прывід сы-
ходзь!” Мы абяцалі яму, што будзем паводзіць сябе добра, не сваволіць, не падслухоўваць і наогул станем вельмі паслухмянымі. Кеды былі ўжо зусім блізка. Раптам нехта засмяяўся. З-за фіранкі выйшаў малады настаўнік фізікі, які рухаў гэтым абуткам, прымацаваўшы да яго лёскі. У гэты час бацькоўскі сход скончыўся, а мы куляй выбеглі з класа.
Дзіяна КОГУТ,
СШ № 201 г. Мінска, 5 “Б” клас