Казачнiк гном
Понедельник, 29.01.2018 10:46. Рубрика: Конкурсы
Мае прыгоды
Аднойчы здарылася са мной такая цікавая прыгода. Было гэта ноччу. Мая малодшая сястрычка Аленка заснула, а мне аніяк не спалася. Раптам бачу: нехта маленькі
з’явіўся каля ложка Аленкі, нешта ёй пачаў шаптаць. Я схапіла яго:
– Ты хто?
– Я – казачны гном. Жыву ў чароўнай краіне. Люблю складаць розныя дзівосныя гісторыі і расказваць іх дзецям. Але я вельмі
маленькі і сціплы, таму раблю гэта ўначы, калі дзеткі спяць…
Раніцай Аленка свяцілася, як сонейка, і расказала, што ёй прысніўся цудоўны сон пра маленькага сціплага гнома-казачніка.
Арсень СЕЎРУК,
ПШ № 29 г. Мінска, 2 “Д” клас