Слава
Вторник, 9.01.2018 08:43. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Многія сварацца са сваімі братамі, б’юцца. Для мяне ж, мой старэйшы брат Слава – лепшы сябар. Летам мы з ім катаемся на роварах. Асабліва любім бываць у лесе, дзе збіраем нашым гадаванцам галінкі і лісточкі. А гадаванцаў у нас шмат: павукі, палачнікі, розныя жукі, матылькі. А нядаўна Слава прынёс некалькі яшчарак. Мама крыху пабурчала, але іх пакінула.
Калі мамы няма дома, мы с братам дурэем, гуляем у вайну, чысцім кошцы зубы, выпускаем пагуляць яшчарак.
У гэтым годзе брат паступіў і вучыцца на ветэрынара. Дамоў прыязджае толькі на выходныя. Суботу і нядзелю цяпер я чакаю з нецярпеннем.
Аляксандр ЯНУШКОЎ, СШ № 170 г. Мінска, 1 “В” клас