Хвілінкі-весялінкі
Пятница, 29.12.2017 09:36. Рубрика: “Вясёлка” – 60, Хвілінкі-весялінкі
Міхась ЗАЛЕСКІ
Сынава просьба
– Мама, купі мне чырвонага чарніла, – папрасіў сын.
– Навошта табе яно? Хіба чырвоным чарнілам у школе пішуць?
– Буду двойкі выпраўляць. Настаўніца сказала, каб за пяць дзён ніводнай двойкі не было.
(№ 11, 1964)
Міхась ЗАСТОЛЬСКІ
– Васілёк, чаму ў цябе рукі брудныя?
– Я імі твар мыў.
(№ 12, 1984)
Максім ЛУЖАНІН
Снег
Вось заладзілі дажджы,
Сеў і з хаты не бяжы.
Толькі вечарам учора
Падмярзаць стаў панадворак,
Хмары некуды сплылі,
Зоры ў небе зацвілі…
А пасля ўсхадзіўся вецер,
Выў у коміне ўвесь вечар.
Так я з гэтым і заснуў,
А на ранне, як зірнуў, –
Вось, здаецца б, і пабег:
Белы,
Белы,
Белы
Снег.
(№ 11, 1984)