Бусеў слоўнічак. Літара Т
Вторник, 26.12.2017 10:10. Рубрика: БУСЯ
Запытаўся трус у Бусі:
“Што такое слова тузін?”
“Гэта лік, тлумачыць той,
Словы з Т лічы са мной!
Тхор, трыснёг, таполя, ткач,
Твар, талерка і таўкач.
Словам тронкі ў нас завецца
Ручка лыжкі і відэльца.
Ёсць яшчэ трыпутнік, торба,
Тарка, твань – як злічым добра,
Дык тады і ведаць будзем,
Колькі слоў складаюць тузін”.
А вы здагадаліся, які лік абазначае слова “тузін”? Якія яшчэ словы на Т вы ведаеце?
Тэкст Святланы БОГУШ