Смачныя вершы
Пятница, 22.12.2017 07:51. Рубрика: БУСЯ
Мама просіць:
– З’еш катлету.
– Не і не, – ёй кажа Света.
Знізу пазірае котка:
– З’ем катлету я з ахвотай.
Бусел па балоце ходзіць.
Жабка скача па балоце.
Выглядае бусел жабку,
Каб схапіць яе за лапку.
Зайчаняты з татам Заем
У бары грыбы збіралі.
Цэлы кош прынеслі ў хату
Тата Зай і зайчаняты.
Кот купіў у краме вуду,
Абвясціўшы важна:
– Карасёў лавіць я буду
На рацэ на вашай.
Анатоль ЗЭКАЎ