Гэта не я!
Среда, 6.12.2017 08:56. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Хочаш умець кантраляваць эмоцыі, умець даць трапны адказ, выкруціцца з самай нечаканай прыгоды? Тады для цябе і тваіх сяброў мая любімая гульня.
1. Удзельнікі становяцца паўколам. Дарослы выходзіць у цэнтр і паварочваецца спінай.
2. Хлопчыкі і дзяўчынкі ператвараюцца ў гарэзлівых малпачак, падбягаюць да яго, усяляк дражняць.
3. Калі ён рэзка разварочваецца, дзеці павінны нерухома стаць на ранейшыя месцы, як быццам нічога не адбылося.
4. Дарослы ў кожнага пытае: “Хто дражніўся?” Трэба ўмець выкруціцца, каб не выдаць сваіх сяброў. Напрыклад: “А я ў гэты час зашнуроўваў кеды”, “Я закрыў вочы і заткнуў вушы, бо вельмі баюся, калі вакол мяне шмат малпачак”.
Калі хтосьці засмяецца, не будзе ведаць, што адказаць, то перамога на баку дарослага.