Маг і Леў (да 750-годдзя Магілёва)
Ёсць шмат паданняў адкуль паходзіць назва горада Магілёў. Самая вядомая легенда, што ён узнік на магіле Льва – вядомага разбойніка Машэкі. Пісьменніца Таццяна ПАЛЯКОВА адшукала яшчэ адну цікавую версію.
Даўным-даўно па свеце вандравалі індыйскія артысты-фокуснікі Маг і Леў. Трапілі яны на Беларусь.
Ім зайздорсціў чарнакніжнік Бурыдур. Ён таксама хацеў падабацца народу, але яго ніхто не любіў.
Адным лістападаўскім днём выступалі Маг і Леў на беразе Дняпра. Раптам пайшоў снег. Пачалася завіруха, якую начараваў Бурыдур.
Як усё закончылася, народ глянуў, а замест любімых артыстаў – вялікі снежны курган. Кожны дзень вярталіся сюды людзі.
На гэтым месцы вырас горад, які назвалі ў гонар Мага і Льва – Магілёў.
А Бурыдур, на выступленні якога так ніхто і не хадзіў, ад злосці ператварыўся ў трухлявы пень.