Да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Якуба Коласа
Сапраўднае імя Якуба Коласа – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Ён класік сусветнай і айчыннай літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Меў псеўданімы – Тарас Гушча, Адзінокі, Альбуцкі, Дзядзька Карусь, Лесавік, Мікалаевец.
Да рэвалюцыі за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе сядзеў у турме. Там пачаў пісаць паэму “Новая зямля”. Каб рукапіс не адабралі, хаваў яго ў бараду.
Зубы вырываў без замарозкі.
“Учора пайшоў да дантысткі. Сказала, што трэба корань выдаліць. Хацела абязболіць, а я сказаў, што не варта. “Ну, цярплівы народ – беларусы!” – пахваліла дантыстка”.
Быў падобны да мушкецёра.
Скульптар Заір Азгур успамінаў: “Перада мной сядзеў чалавек з вусікамі і з эспаньёлкай у такой рамантычнай позе, што здаўся падобным да мушкецёра з рамана Аляксандра Дзюма”.
Здзіўляў сваёй фізічнай сілай.
“Сустрэўся з землякамі. Пробавалі сілу. Я радаваўся, што майго пальца ніхто разагнуць не мог”.
Для дзяцей напісаў паэмы “Рак-вусач”, “Міхасёвы прыгоды” і шмат іншых твораў. Наведайце музей Якуба Коласа ў Мінску і вы як бы пабываеце ў гасцях народнага паэта.