Хвілінкі-весялінкі
Вторник, 28.11.2017 06:48. Рубрика: “Вясёлка” – 60, Хвілінкі-весялінкі
Сталі двое на сцяжынцы,
Паглядзелі на адно.
Чалавек сказаў: “Былінка”,
А мурашка: “Бервяно”
(1986, № 11)
– Што ты робіш, Вова?
– Пішу пісьмо.
– Каму?
– Сабе.
– Пра што ж ты пішаш?
– Як атрымаю, тады скажу.
І. КУРБЕКА
(1965, № 2)
– Ой, як я сёння стаміўся, – кажа, прачнуўшыся хлопчык.
– Ты дрэнна спаў, унучак?
– Не, мне прыснілася, што я памагаў табе на агародзе.
(1965, № 7)