Скрадзеная смятана
Понедельник, 27.11.2017 07:41. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар – насаты і вусаты сабака. Яго клічуць Джэб. Мы з ім гуляем, весялімся.
Аднойчы мама даручыла мне схадзіць у краму. Як добрая дзяўчынка, я адразу купіла неабходнае, затым кінула прадукты на стол, а пасля цэлы дзень гуляла ў двары. Калі вярнулася, то ўбачыла, што кудысьці знікла смятана.
Я расказала пра гэта маме. Яна ўсміхнулася:
– Я, здаецца, ведаю, хто скраў смятану!
Назаўтра, прыбіраючы кватэру, мама знайшла акуратна вылізаны слоік ад смятаны. Я ўспомніла, што ў той дзень Джэб сядзеў, падціснуўшы хвост, і ўсё зразумела. Калі мама хацела насварыцца на Джэба, я сказала:
– Не трэба! Я таксама вінаватая.
Мама паглядзела на нас і даравала.
Ганна АЛЕКСЯЮК, гімназія № 8 г. Мінска, 5 “А” клас