Урокі Грошыка
Усе, хто сябруе з “Вясёлкай”, ведаюць, што на старонках часопіса нядаўна друкавалася аповесць-казка “Грошык і таямнічы кошык”. Прыдумаў казку і незвычайнага героя Грошыка пісьменнік Уладзімір Ліпскі.
Цяпер вясёлкаўская казка выйшла асобнай кнігай у выдавецтве “Адукацыя і выхаванне”. Яна вельмі хораша ўпісалася ў праект “Беларусбанка” па фінансавай граматнасці дзяцей. Герой аповесці Уладзіміра Ліпскага знаёміць чытачоў са сваімі прыгодамі ў Краіне грошай, дзе праводзяцца займальныя фінансавыя ўрокі, складае грашовую энцыклапедыю, просіць разгадаць рэбусы ды патлумачыць даўнейшыя прымаўкі. Хаця б вось гэтыя: ката ў мяшку не купляюць, грошы камень б’юць, капейка рубель беражэ, розуму грашыма не заменіш.
Кніга хораша аформлена мастачкай Кацярынай Білан. Надрукавана на выдатнай паперы. Мае сучасны, эфектны дызайн. “Грошык і таямнічы кошык” – цудоўны падарунак “Вясёлкі” і “Беларусбанка” ўсім дзецям нашай краіны.
Вася Вясёлкін
“Вясёлка” – часопіс, які стварае табе і тваім сябрам свята. Ён твой сапраўдны сябар.
Ходзіш у школку – бяры з сабой “Вясёлку”!
Калі засмучаны ты двойкай, то падымі настрой “Вясёлкай”!
Падпісацца на часопіс можна ў аддзяленнях Белпошты і Белсаюздруку да 25 чысла кожнага месяца. Індэкс індывідуальных падпісчыкаў – 74845, ведамасных – 748452.