Да 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Паўла Кавалёва
Среда, 22.11.2017 10:14. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Ад любові
Алесь дурэў з малодшаю сястрычкаю. Раптам тая заплакала.
– Што з табою, Ірачка? – спытаў бацька.
– Алесь мяне ўкусіў…
А той заспяшаўся:
– Я ж так люблю сваю сястрычку.
Алесь-крытык
Неяк вечарам дзед Андрэй пачуў ад унука Алеся брыдкае слова.
– Гэтак нельга гаварыць! – паўшчуваў дзед.
А той:
– Няхай і маці так не гаворыць.
І каўбаску
Дарослыя гавораць паміж сабою:
– Хутка вясна, паедзем на дачу, пасадзім кветкі, пасеем моркаўку, бурачкі.
Алесь уважліва слухае, дадае:
– І каўбаску…
Павел КАВАЛЁЎ