Шэпты восені
Слухаю, седзячы ў лесе панурым,
Ціхія шэпты лістоў,
Пакідаючых роднае дрэва…
Сумна-ўрачыста, паволі, бы нехаця,
Падаюць з неба, бліскучаю жоўцю
Зямлю засцілаюць…
Шэпчуць так ціха, ледзь чутна,
Цягуча, тужліва…
Што? Не згадаць!
1928 г.
Міхась ЗАРЭЦКІ (20 лістапада 1901 – 29 кастрычніка 1937) – класік беларускай літаратуры. Стаў пісьменнікам, калі аднаго разу ўбачыў цікавы сюжэт у сне. Зарэцкі быў настолькі папулярны, што яго кнігі выкрадалі з бібліятэк. Кожны новы твор чытачы чакалі з нецярпеннем. Яго апавяданні “Ой, ляцелі гусі…”, “Кветка пажоўклая”, “Дзіўная” – захаплялі сваім дынамізмам, рэзкімі сюжэтнымі паваротамі, яркімі героямі. Меў нязломны характар, моцную сілу волі. Заўсёды апранаўся з густам, насіў капялюш. Выглядаў, як сапраўдная кіназорка.