Незвычайныя сябры
Марыся жыла адна. Не было нават з кім словам перакінуцца. Але аднойчы, цёмнай лістападаўскай ноччу Марысі праз сон здалося, што хтосьці ходзіць па яе спінцы, то за вушка ўшчыкне, то за бачок альбо хвосцік пацягне. Калі расплюшчыла вочы – убачыла нечаканага госця.
– Хто ты? Чаму разбудзіў? – запытала.
– Я – Кастусь. Перашкаджаў табе спаць, бо хацеў есці, а ты ўсё з’ела сама, нічога не пакінула.
Марыся была вельмі добрай Яна даравала Кастусю і прыгатавала смачных дранікаў.
З таго часу Марыся і Кастусь сталі лепшымі сябрамі.
Кастусь маляваў партрэты Марысі, а яна частавала яго рознымі прысмакамі. Разам гулялі, адпачывалі, расказвалі адно аднаму на сон фантастычныя казкі. І хоць яны былі вельмі розныя, але ніколі-ніколі не сварыліся.
Адгадай – хто галоўныя героі гэтай казкі?
Злучы на малюнку кропачкі і даведаешся!
Таццяна ЧЭКЕД