Юныя таленты для Еўрапейскіх гульняў, Альбо жыццё, як свята
Юныя чытачы «Вясёлкі» і «Бусі» заўсёды адгукаюцца на самыя нечаканыя, яркія і творча-цікавыя конкурсы і прапановы. Не стала выключэннем і ўдзел у адкрытым конкурсе на распрацоўку талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
З вялікай радасцю і натхненнем хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі дасылаць свае малюнкі. Кожны твор па-свойму таленавіты, яскравы, прасякнуты радасцю і жыццясцвярджальнасцю.
У сённяшнія самотна-восеньскія дні афрыканская колеравая насычанасць гэтых твораў радуе, натхняе, прымушае забыцца на смутнаглядны настрой, а гэта значыць, што кожны з гэтых малюнкаў заслугоўвае ўвагі.
Радасна ведаць, што нашыя юныя чытачы такія па-мастацку таленавітыя, нязмушана-карнавальныя і жывуць паводле таго светлага разумення, што жыццё – гэта свята.
Таленавітыя малюнкі прадстаўленыя да адкрытага конкурса па распрацоўцы талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года – яркае таму сведчанне.