Маленькі Скарына
Пятница, 10.11.2017 11:06. Рубрика: Вершы
Ля полацкай школкі, пад вішняй
Ён літары ўслых паўтараў:
“Аз”, “букі”, “дабро”… Потым у Вільні
Настаўнікаў строгіх скараў.
Было, што “баляку-маляку”
Ён крэмзаў і меў кухталя…
Падрослы Францішак – у Кракаў
Паехаў вучыцца пасля.
Было гарадоў розных пышных!
З вучонымі дыспутаваў,
Асветнікам стаў наш Францішак:
Ён “Біблію руску” – па кніжках
Аддана – шмат год друкаваў.
Людка СІЛЬНОВА