Усе фарбы “Вясёлкі”
Таццяна БЕРАЗЕНСКАЯ нарадзілася ў 1952г. Яна мастачка, якую ні з кім не зблытаеш. У галіне кніжнай графікі стварыла сапраўдны
я шэдэўры. Яе дакладна прамаляваныя, насычаныя цікавымі дэталямі, арнаментальна багатыя малюнкі захапляюць дзяцей і дарослых не толькі Беларусі, але і замежжа.
Яна стварыла свой ідэальны паэтычны свет з прыгожымі, адухоўленымі птушкамі і звярамі, якіх малявала з такім натхненнем, з якім, відаць, сам Андрэй Рублёў пісаў іконы.
Не любіла дождж, халоднае надвор’е, панурых людзей. Калі на Беларусі наступала шэрая восень, то работы спадарыні Таццяны набывалі яшчэ большую святочнасць – так мастачка змагалася супраць панурай рэчаіснасці.
Раз у месяц ездзіла ў Белавежскую пушчу. Малявала з натуры зуброў, ласёў, рысяў, лісаў, птушак, якія затым станавіліся героямі яе ілюстрацый да нашага часопіса.
З “Вясёлкай” творча супрацоўнічала больш за 20 гадоў. За сваю працу ў 1999 г. атрымала медаль імя Васіля Віткі.
Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК