Вершы пра коцікаў
Среда, 8.11.2017 10:51. Рубрика: Вершы
Кацяня і месяц
На світанку ночы – на зыходзе дня –
Месячык пяшчотна цешыў кацяня:
Казытаў жывоцік, плямкі ўздоўж спіны,
Мармытаў ледзь чутна між аблокаў сны,
Баяў сон пра татку – добрага ката,
Размалёўваў казку ў колер малака.
Я сяброў частую цёплым малаком,
Запрашаю шчасце ў мой утульны дом!
*****
Коцік-пухнацік,
Жоўтыя вочкі,
Мякка па хаце
Сонечнай ходзіць.
Хітрыкі ў зрэнках
З сонцам балююць.
Коцю Аленка
З ранку малюе.
Кот на паперы,
Быццам сапраўдны:
Хвост цёмна-шэры,
Нос – шакаладны.
Дар’я ДАРОШКА