Бусеў слоўнічак. Літара С
Понедельник, 6.11.2017 10:16. Рубрика: БУСЯ
Буся суму не паддаўся:
Зноў за справу спрытна ўзяўся.
Ён са слоўнічка ўсе спрэс
Выбраў словы з першай С:
Слон, сабака, смоўж, слімак,
Стронга, сарна, сіваграк,
Столь, страха, сланечнік, спіна,
Сподак, студня, слуп, сцяжына.
Ягады на С – суніцы,
А адзенне з С – спадніца.
Ёсць святляк, сумёт, сервіз…
Ты працягнеш Бусеў спіс?
Тэкст Святланы БОГУШ
Якія яшчэ словы на С вы ведаеце? Дапамажыце Бусю дапоўніць спіс слоў.