Тварык
Среда, 1.11.2017 09:48. Рубрика: Апавяданні
Васілінка круцілася перад люстэркам.
Раптам павярнулася да мамы:
– Чаму ў мяне такі твар?
– Які?
– Ну, ён мне не падабаецца.
– Але, донечка, ён у цябе вельмі прыгожанькі.
– Не!
Мама трошкі памаўчала, а потым спытала:
– Скажы, любенькая, а табе падабаецца мамін тварык?
– Так!
– А татаў? – спытала мама.
– У таты калючы!
–Дык вось, твой тварык вельмі падобны да матулінага.
– Ура! – узрадавалася дзяўчынка. – У мяне самы прыгожы тварык!
Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ
Хто яе бацькі?