Хвілінкі-весялінкі
Среда, 18.10.2017 08:19. Рубрика: “Вясёлка” – 60, Хвілінкі-весялінкі
Маці ўстрывожылася:
– Віця, тваё сэрца так б’ецца!
– А з кім яно б’ецца?
(№ 6, 1990)
Пятрусь МАКАЛЬ
Вось прыгода-навіна –
Наш Алёша з’еў слана!
– Як жа, хлопча, даў ты рады?
– Слон быў смачны – з шакаладу.
(№ 2, 1991)
Пётр СІНЯЎСКІ
Што бывае пасля вос?
Неяк раз
Адзін герой
Раздражніў
Асіны рой.
Што бывае пасля вос?..
Толькі шчылінкі для слёз.
З рускай мовы пераклаў Мікола БАЗАРЭВІЧ