Вершы на памяць для самых маленькіх
Вторник, 17.10.2017 08:11. Рубрика: БУСЯ
Іван ВЯРЫГА
Вясёлка
Гэй, хутчэй бяжым, Міколка!
Бачыш, лесвіца-вясёлка
Вунь ля гаю нас чакае.
Зіхатлівая якая!
Паўлюк ПРАНУЗА
Мыла
Узяла Галінка мыла
І два вочкі ў ім зрабіла.
– А нашто? – спытала мама.
– А каб бачыла, дзе пляма.
Нічыпар ПАРУКАЎ
Памочніца
Я зусім яшчэ малая,
Але ўсім дапамагаю:
Тату чай падсаладзіць,
Маме – міскі перамыць,
І заўсёды брату Сашу
Памагаю есці кашу.
Алесь ПРЫХОДЗЬКА
Сны
Мышцы сніцца, што яна кошка.
Мядзьведзю сніцца, што ён мошка.
Юру сніцца, што ён Коля,
Алене сніцца, што яна Воля.
Мікола ХАМЯНКОЎ
Хто вінаваты?
Верка чай піла з варэннем
І запэцкала адзенне.
– Гляньце, цуд! –
Смяецца Лёва. –
У мяне сястрычка – клоўн.
Да трумо падбегла Верка,
Плача:
– Бруднае люстэрка…