Дзе-ж гэта быў…
Любімая песня-гульня вучняў Антона Грыневіча
Дзе ж гэта быў ты, наш чорны баран? /2 разы/
– На млыне быў, на млыне быў, міласцівы пан. /2 р./
Што ж ты рабіў там, наш чорны баран? /2 р./
– Муку малоў, муку малоў, міласцівы пан. /2 р./
Хто ж цябе скрыўдзіў, наш чорны баран? /2 р./
– Млынарчыкі, млынарчыкі, міласцівы пан. /2 р./
Як цябе білі, наш чорны баран? /2 р./
– Ды палкамі, стукалкамі, міласцівы пан. /2 р./
Як жа ты плакаў, наш чорны баран? /2 р./
– Мэмэ-мэмэ, мэмэ-мэмэ, міласцівы пан. /2 р./
Як жа ўцякаў ты, наш чорны баран? /2 р./
– То я скокам, то я бокам, міласцівы пан. /2р./
Як бараніўся, наш чорны баран? /2 р./
– Ды вось гэтак, ды вось гэтак, міласцівы пан /2 р./
1925 г.
З песні рабілі тэатралізаваны мюзікл: адзін хлапец паказваў пана, які есць смачную булку, а другі барана. Астатнія іграюць млынарчыкаў. Баран ходзіць каля пана, спявае і паказвае, якія нягоды з ім здарыліся. На апошнім вершы “ды вось гэтак…” баран, разбегшыся, б’е пана рагамі, адбірае булку і ўцякае.