Містычны цень
Среда, 27.09.2017 06:23. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Маю сяброўку завуць Даша. Яна вельмі вясёлая і любіць спорт.
Кожную нядзелю Даша прыходзіла да мяне ў госці. Мы гулялі, глядзелі мультфільмы, смяяліся. Аднойчы мы з Дашай вярталіся пасля заняткаў, і яе напужаў цень з-пад кустоў. Ад страху яна не магла скрануцца з месца. Я ўзяла яе за руку. Было ўжо цёмна. Мне і самой стала вельмі страшна. Але я падышла да кустоў і паглядзела, што там. Убачыўшы, пачала моцна смяяцца! Гэта быў камень, які сюды зацягнулі хлопчыкі. Баяцца не было чаго.
Ганна КРАПІНЕВІЧ, гімназія №16 г. Мінска, 5 “А” клас