Ня йдзі, ня йдзі, дожджыку…
Антон Грыневіч – фалькларыст, выдавец. Дзякуючы яго падтрымцы выйшлі кнігі Янкі Купалы “Гусляр”, “Адвечная песня”, тры зборнікі прозы Якуба Коласа. А яшчэ Антон Грыневіч быў выдатным дзіцячым педагогам па вакалу. На яго занятках дзеткі не толькі спявалі, але яшчэ і прыдумлялі цэлыя тэатралізаваныя гульні.
Аднаго разу была моцная залева, вучні занудзіліся, тады Антон Грыневіч адшукаў старадаўнюю народную песню якая магла спыніць любы моцны дождж. Песня набывала чарадзейную сілу, калі дзеці выконвалі яе хорам, ні разу не памыліўшыся, і пры гэтым усё, пра што спявалі, сінхронна паказвалі рухамі. Паспрабуйце і вы!
Ня йдзі, ня йдзі дожджыку,
звару табе боршчыку.
Ай, лю-лі, лю-лі, лю-ля-нькі лю-лі.
Пастаўлю пад лаўкаю,
Накрыю лапаткаю.
Пастаўлю пад сенцамі,
Накрыю паленцамі.
Пастаўлю пад елкаю,
Накрыю талеркаю.
Талерачка здымецца,
А дожджык унімецца.
1925 г.