Дачка мастачкі
– Каля карцін вялікіх мастакоў, разумееш, што амаль нічога не ведаеш ні пра твор, ні пра аўтара. Вядомыя людзі пражывалі настолькі цікавае жыццё, што пры чытанні іх біяграфій узнікае цэлая гама пачуццяў – ад захаплення да здзіўлення. Сённяшні аповед будзе пра вялікую мастачку, якая і пры жыцці была вядомай, папулярнай, – так пачала першы ўрок у новым навучальным годзе куратар пректа “Дзеці ў шэдэўрах мастацтва” Марыя Іванаўна. Яна прывяла групу дзяцей да карціны Зінаіды Серабраковай «Каця з нацюрмортам».
– Я вам распавяду пра жыццё цікавай мастачкі. Зінаіда Серабракова нарадзілася 28 лістапада 1884 года. Дзяўчынка расла ў сям’і, дзе ўсе былі творчымі асобамі. Яе бацька Яўген Лансерэ з’яўляўся вядомым скульптарам. Маці паходзіла з вядомай мастацкай сям’і Бенуа. Дзед і прадзед – архітэктары. У доме пастаянна гучалі размовы аб высокім прызначэнні мастацтва, Зінаіда хадзіла ў Эрмітаж, тэатры, не прапускала ніводнай выставы. У 1900 годзе янаа скончыла жаночую гімназію і паступіла ў мастацкую школу, заснаваную княгіняй Ценішавай. Пазней займалася ў студыі Іллі Рэпіна. З кастрычніка 1905 года вучылася жывапісу ў Парыжы.
Праз год вярнулася дадоў. Шмат піша партрэтаў, пейзажаў. Пачынае яркае праяўляцца яе ўласны стыль. У 1910 годзе Траццякоўская галерэя набывае яе аўтапартрэт і гуаш “Зеляніна восенню”. Зінаіда Серабракова стварае серыю карцін, прысвечаных вёсцы, сялянскай працы і прыродзе. У 1916 году, яе дзядзьку Бенуа быў даручаны роспіс Казанскага вакзала ў Маскве. Ён прыцягнуў да працы і Зінаіду. Мастачка занялася тэмай краін Усходу: Індыя, Японія, Турцыя. Яна прадставіла гэтыя краіны ў выглядзе выдатных жанчын. Але асаблівую ролю ў творчасці Зінаіды Серабраковай занялі аўтапартрэты.
Калі абставіны прымусілі мастачку пакінуць Расію, яна адправілася ў Францыю. У 20-х гадах Зінаіда Серабракова вярнулася з дзецьмі ў Пецярбург. Дачка Зінаіды Таццяна стала балерынай. Зінаіда, разам з дачкой наведвалі Марыінскі тэатр, бывалі за кулісамі. У тэатры Зінаіда пастаянна малявала. Гэта адбілася ў дзівоснай серыі балетных партрэтаў і кампазіцый.
У 1924 годзе Серабракова выставіла свае творы ў Амерыцы. Усе яе карціны былі там прададзеныя. На атрыманыя грошы яна вырашыла зноў паехаць у Парыж, каб зладзіць выставу і атрымаць заказы. Гады, праведзеныя там, не прынеслі ёй радасці і творчага задавальнення. Яна сумавала па радзіме, імкнуліся адлюстраваць сваю любоў да яе ў карцінах. Першая выстава прайшла толькі ў 1927 годзе. Заробленыя грошы высылала маці і дзецям.
У 1966 годзе адбылася апошняя, вялікая выстава твораў Серабраковой ў Кіеве. Праз год у Парыжы ва ўзросце 82 гадоў Зінаіда Яўгенаўна памерла. З асабліва цёплым пачуццём яна пісала партрэты сваіх дзяцей, якіх у яе было чацвёра: хлопчыкі — Шура і Жэня, і дзяўчынкі – Таццяна і Каця. Зінаіда Яўгенаўна малявала іх, пачынаючы з першых дзён жыцця. Падрастаючы, яны пазіравалі ёй для вялікіх кампазіцый. Дарэчы, а хто з вас рыхтаваў даклад пра карціну?
– Можна я прачытаю, – папрасіла Злата.
– Калі ласка.
– Карціна «Каця з нацюрмортам» напісана ў 1923 годзе. На ёй намалявана малодшая дачка мастачкі Кацярына Барысаўна Серабракова (нарадзілася ў 1913 годзе, з 1928 года жыла ў Парыжы). На стале шмат прадуктаў: гародніна, садавіна, рыба. Магчыма, Каця дапамагае рыхтаваць святочны абед. Яна чысціць яблык, абапёршыся на стол. Пра што задумалася дзяўчынка? Плаўныя, гнуткія лініі яе спіны і рук паўтараюцца ў грэбні вялікага качана капусты, складках белага абруса. Гармонія чыстых, яркіх колераў стварае бадзёры настрой. Вобраз дзяўчынкі сярод цудоўных дарункаў прыроды ззяе чысцінёй і свежасцю летняй раніцы. Дзяўчынка ўсміхаючыся, глядзіць на нас з карціны. Адчуваецца пяшчотная матчына любоў. “Кожная яе праца выклікала захопленне”, – выказаўся пра творчасць мастачкі яе сябар, мастак Макоўскі, – скончыла свой даклад Злата.
Анастасія Радзікевіч