Мой сябра – дзед
Мой лепшы сябар
Маім самым лепшым сябрам быў мой дзед – Міхась Шавыркін. Ён вельмі любіў кнігі. Кожны раз, калі прыходзіў да нас у госці, чытаў мне кніжкі. Яшчэ мы глядзелі мастацкія альбомы, і дзядуля расказваў мне пра карціны.
Дзед прыдумляў казкі і апавяданні пра кветкі і дрэвы, пра птушак і звяроў, пра сонца і зоркі. Расказваў пра зорку Венеру і вучыў мяне знаходзіць яе на небе. Увечары мы разглядалі зоркі, а ўдзень – аблокі. Дзед пытаўся ў мяне, да чаго падобныя аблокі, а таксама пра тое, колькі колераў у неба.
Я любіў хадзіць з дзедам у парк. Увесну мы запускалі па ручаінах папяровыя караблікі. Увосень збіралі жоўтае, чырвонае лісце і рабілі свой лістапад.
Дома рабілі вялікі будан з крэслаў, падушак і пледаў. Мы залазілі туды, і дзядуля расказваў гісторыі, як ён быў маленькі.
З дзедам мне заўсёды было весела. І цяпер, калі яго не стала, я па ім вельмі сумую. Ён быў маім найлепшым сябрам.
Марк ШАВЫРКІН, 6 з паловай гадоў