Мой лепшы сябар
“Наш лепшы сябар – гэта часопіс “Вясёлка”! – гавораць вучні сярэдняй школы № 1 імя В. Ф. Купрэвіча з горада Смалявічы, якія завіталі да нас у рэдакцыю павіншаваць з юбілеем. З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі музей “Вясёлкі”, паказалі спектакль паводле п’есы Міколы Захаранкі “Дажджлівы дзень” і падарылі свае творы – малюнкі, вершы і апавяданні.
Колькі колераў у “Вясёлкі”? Думаеце, як і ў нябеснай, сем? А вось нашыя сябры са Смалявічаў налічылі іх цэлых шэсцьдзясят!
Казачная
Паэтычная
Сонечная
Феерычная
Зорная
Змястоўная
Ёмістая
Мудрая
Незвычайная
Родная
Прыцягальная
Любімая
Чароўная
Маладая
Верная
Дзівосная
Касмічная
Гарэзлівая
Цудоўная
Шчодрая
Творчая
Усмешлівая
Папулярная
Непаўторная
Фантастычная
Абаяльная
Сучасная
Рознабаковая
Унікальная
Ласкавая
Жаданая
Выхаваўчая
Сяброўская
Адказная
Апавядальная
Вандроўная
Класічная
Штомесячная
Рамантычная
Яркая
Надзейная
Слаўная
Важная
Клапатлівая
Старанная
Прыкметная
Гасцінная
Загадкавая
Музычная
Дасціпная
Летняя
Жартаўлівая
Душэўная
Павучальная
Мілая
Блізкая
Цёплая
Талерантная
Энергічная
Салодкая
Новыя колеры прыдумалі Станіслава БРУХАНСКАЯ, 4 “Г” клас; Аксана КОТ, 4 “Г” клас; Кацярына ПАДБОРСКАЯ, 4 “Б” клас; Станіслаў ПАЗНЯК, 4 “Б” клас; Сафія ПЕТРУСЕВІЧ, 4 “Г” клас; Лізавета ПУПІЦЫНА, 3 “А” клас; Валерыя САЛДАЦЕНКА, 4 “Б” клас; Наста ШАДУЯ, 4 “Д” клас; Яўгенія ШЭІН, 4 “Б” клас; Марыя ЮХНЕВІЧ, 3 “А” клас; Ксенія ЯБЛОНСКАЯ, 4 “Г” клас.