Бусеў слоўнічак. Літара П
Четверг, 20.07.2017 07:34. Рубрика: БУСЯ
Буся з пеўнем сябравалі,
Разам словы з П шукалі.
Певень кажа: “Ў хаце нашай
Ёсць падстрэшак і паддашак,
Пяць прыступак да парога,
Печ, паліцы і падлога.
Тут – падмурак і парэнчы,
А за плотам – куст парэчак”.
Буся поруч з пеўнем стаў.
Слоў на П і ён шмат знаў:
“Прас, палын, павой, півоня.
Поўны месяц у нас – поўня.
Паліто, пінжак, пальчатка,
Парасон, паштоўка, папка.
Так паволі, пакрысе
Мы запомнім словы ўсе!”
Тэкст Святланы БОГУШ