Вершы на памяць
Вторник, 18.07.2017 13:19. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Тадзіяна КЛЯШТОРНАЯ
Ветлівыя словы
КАЛІ ЛАСКА, ДЗЯКУЙ,
ДОБРЫ ДЗЕНЬ –
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Я таксама буду
Імі даражыць:
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.
Іван ГУРБАН
Цюльпан
У гародчыку цюльпан
Напарфуміўся, як пан.
Рады сам сваёй красе,
Добры нам настрой нясе.
Яўген МІКЛАШЭЎСКІ
Улетку
Тут у садзе ды гародзе
Добра пры любой пагодзе.
Толькі сонца прыпячэ –
Я кажу: “Давай яшчэ!”
І шторанку загараю.
Загараць і вам я раю.
Янусь МАЛЕЦ
Верабейчык
– Чык-чырык! Чык-чырык! –
Верабейкаў чую крык.
Кінуў хлеба я акрайчык:
– Еш, маленькі паскакайчык!
Павел МАРЦІНОВІЧ
На сонейку
Высозны бор
наскрозь прагрэў
свой вечны ўбор.
Авяр’ян ДЗЕРУЖЫНСКІ
Піліпка і ліпка
Паліваў Піліпка
Ліпку.
Ліпка дзякавала
Піліпку
І шаптала
Веццем:
– Хораша
На свеце!