Вершы Дзмітро Шчарбіны
Среда, 12.07.2017 12:40. Рубрика: БУСЯ
Тканку кроіць пацучок –
Будзе ладны пінжачок:
І каўнерык, і кішэнькі,
А ў кішэньках – зерня жменькі.
Таямніцы
Хто з вас мае таямніцы?
Годзе вам, сябры, таіцца!
Мне даверцеся, прашу,
Я нікому не скажу!
Толькі тату і матулі,
Ды сястры сваёй Настулі,
Бабцы з дзедам Кастусём,
Ды Галінцы з Юрасём…
Хто з вас мае таямніцы?
Годзе вам, сябры, таіцца!
Пераклад з украінскай мовы аўтара