Скарына ў Падуі
Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга (старонкі, эпізоды з аповесці)
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
У якую краіну паехаў Скарына перад навучаннем у Падуі?
У 1509 годзе Скарына прыехаў у Данію ў складзе дэлегацыі Вялікага Княства Літоўскага. А пасля застаўся на сакратарскай службе ў дацкага караля. І толькі пасля яе вырашыў атрымаць ступень доктара медыцыны ў Падуі.
Як жылі шкаляры ў Падуі?
Шкаляры жылі на прыватных кватэрах. Таму, вядома, з пачаткам навучальнага года ў горадзе адразу ж падскоквала цана на жыллё. А бяднейшыя студэнты з прычыны высокай цаны сяліліся не ў горадзе, а ў бліжэйшых вёсках.
Што павінен быў зрабіць студэнт, які жадаў атрымаць ступень доктара медыцыны?
Ён павінен быў справіць вопратку ўсім галоўным удзельнікам гэтай урачыстасці, а таксама падарыць залатыя пярсцёнкі біскупу вікарыю, старшыні і ўсім дактарам калегіі. А яшчэ за яго кошт ладзіўся дарагі банкет.
Як вырашалася, ці можа студэнт стаць доктарам?
Праводзілася галасаванне. Члены калегіі апускалі шары ў вазы. Чырвоная ваза была для тых, хто “за”, зялёная – “супраць”.
Анатоль КЛЫШКА