Доўга думай пра тое, як выказацца коратка
Воскресенье, 10.04.2011 23:57. Рубрика: Казкі
Жылі дзве сястры: тараторка Гражына і маўклівая Альжбета. У Гражыны ніколі рот не закрываўся, гаварыла яна сусім не думаючы. І ўсё жартавала з сястры, што ад яе слова не дачакаешся. Абедзве дзяўчынкі па характару былі добрыя, але ўсе болей любілі Альжбету. І нічога тут выпадковага няма: не падумаўшы, Гражына часта выпадкова крыўдзіла людзей. Да таго ж хлусіла шмат, і паступова ёй перасталі верыць. А галоўнае, яе бясконцая балбатня забірала сілы і час. Прыйшла аднойчы Гражына да маці і расплакалася: «Ну, чаму ўсе на мяне крыўдуюць, чаму мне не вераць?» А маці і кажа: «Далёка хадзіць не трэба, бяры прыклад з Альжбеты. Як і яна, ты доўга думай пра тое, як выказацца коратка».
Падрыхтавала Аксана СПРЫНЧАН