Парасон
Мой лепшы сябар
У адзін выдатны дзень я сабралася прагуляцца па вуліцы. Зірнула ў акно, каб паглядзець надвор’е, і ўбачыла, што ідзе моцны дождж. Тады я вырашыла абуць гумавыя боты, апрануць плашч і ўзяць з сабой парасон. Выйшла на ганак, адкрыла парасон і пайшла па калюгах на шпацыр. Падскоквала і спявала. Раптам дождж стаў яшчэ мацнейшы, калюгі ператварыліся ў рэкі, і мяне ледзь не знесла патокам вады. Пад шум дажджу я пачула, як мяўкае кацяня, якое тапілася. Я нават забылася, што не ўмею плаваць, кінулася яго ратаваць. Я схапіла кацяня, але сама не магла ні за што зачапіцца. Тады перавярнула парасон, пасадзіла туды кацянятка, а потым і сама залезла ў яго, як у лодку. З плашча атрымаўся ветразь, у які я дзьмула, што ёсць сілы. Мы дабраліся да берага. Кацяня я пакінула сабе.
Віялета ПЛАТУН, я/с №489 г. Мінска, 6 гадоў