Халадзільнік
Мой лепшы сябар
Мой лепшы сябр – халадзільнік. Бацькі часта вядуць следства чаму знікае ў нас ежа. Але я да гэтага не маю дачынення. Я заўсёды рада яго кампанii, а ён у адказ вуркоча, як кот. Тады я яму чытаю мой любімы верш Міхася Стральцова:
У халадзільніка ёсць душа.
У халадзільніка ёсць настрой…
Калі я сяджу на кухні, – і думаю ці чытаю, – халадзільнік
вуркоча, лагодна і мірна, бы кот.
Павуркоча і сціхне – і я пра яго забываю.
Пройдзе колькі хвілін, і раптам пачуецца шоргат,
а пасля,
ўжо – штуршок: адчуванне такое, быццам кот пад
руку табе тыцкае пысай. І зноўку мурчыць.
Майму сябру вельмі падабаецца гэты верш.
Аднойчы адбылася сумная гiсторыя. Раніцай халадзільнік змоўк. Ён як быццам памёр. Бацькі паклікалі майстра. Я так баялася, так перажывала! Бацькі сказалі, што дома проста не было электрычнасці. Зараз з iм усё добра. Ён ізноў вурчыць, як кот, а я яму чытаю наш любімы верш Міхася Стральцова.
Даша МАЗУРЭНКА, гімназія № 29 г. Мінска, 6 “В”