Понедельник, 12.06.2017 07:42. Рубрика:
“Вясёлка” – 60,
Вершы
Я сам
Малюнак У. Пашчасцева
сабе Сом!
Дзе вір,
дзе жвір,
дзе аер
з трыснягом –
там
мой
дом.
На сняданак –
парася
ды ў смятане
карася,
на абед –
гуся,
на вячэру
з’ем цяцеру,
вып’ю
паўвядра
вады
і тады –
хоць куды.
Толькі б дом,
толькі б сон.
Пасміхаюся
у вус:
сам
сабе
туз!
(№ 10, кастрычнік 1976 г.)
Вісарыён ГАРБУК