Шэсцьдзясят колераў “Вясёлкі”!
Вторник, 2.05.2017 10:20. Рубрика: “Вясёлка” – 60, Навіны "Вясёлкi"
У сталічным Палацы прафсаюзаў прайшло святкаванне юбілею нашага часопіса. 60 гадоў “Вясёлка” радуе сваіх чытачоў выдатнымі казкамі, апавяданнямі, вершамі. На яе старонках вырасла новая беларуская літаратура для дзяцей. Нашы маленькія сябры прыехалі на юбілей з усіх куткоў Беларусі. Для іх выступалі юныя артысты з Лагойска, Дзяржынска, Любані; выдатныя спевакі, акцёры і пісьменнікі: Галіна Шышкова, Шыр Чарыеў, Леанід Улашчанка, Леанід Дранько-Майсюк, Мікола Мятліцкі, Раіса Баравікова. Цудоўную калекцыю дзіцячых нацыянальных строяў паказала дызайнер Анастасія Фальковіч. Запамінальнай стала песня выхаванцаў дзіцячага сада “Ліхтарык”. Свята прайшло, як адно шчаслівае імгненне.