Верш-гульня “Хітры каток”
Суббота, 27.05.2017 09:49. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Дзеці сядзяць за сталом, выцягнуўшы рукі. Тата ў чорных пальчатках крадзецца пальцамі з розных бакоў стала, каб нечакана схапіць іх за ручкі. Дзеці павінны паспець прыбраць рукі (прыціснуць да грудзей, схаваць за галаву, пад стол). Усё гэта робіцца пад чытанне наступных радкоў, спачатку павольна, а пасля ўсё хутчэй:
Каток гуляе, –
Ручкі спрытна ловіць ён!
Да вас, мае дачушкі,
Свой нізкі тата шле паклон (ловіць).
Язэп Пушчa