Дзякуй за дабро
Воскресенье, 10.04.2011 19:51. Рубрика: Казкі
Жыў у невялікім, але знакамітым мястэчку хлопчык Анджэй. Жыў, як і усе добрыя людзі жывуць, — іншым дапамагаў, як мог, і яму дапамагалі, як маглі. Ды толькі надта хутка забываўся Анджэй на чужыя добрыя справы, а калі і памятаў пра іх, дык нікому не расказваў. Дый калі было расказваць: ён жа пра тое, што сам зрабіў, па сто раз паўтараў. Але аднойчы сасніў Анджэй сон, быццам развучыўся вымаўляць усе словы, а калі прачнуўся — не паверыў, што размаўляць можа. Пайшоў ён па сябрах і знаёмых і кожнаму падзякаваў за тое, што яны для яго зрабілі. Што тут дадаць? Хіба, как не сасніць жахлівы сон, і ты памятай і кажы пра тое, што табе дапамашлі людзі, а не кажы пра тое, што ты дапамог людзям.
Падрыхтавала Аксана СПРЫНЧАН