Бусеў слоўнічак. Літара О
Четверг, 18.05.2017 07:41. Рубрика: БУСЯ
О
Буся дзівіцца з таго,
Што так мала слоў на О:
Одум (тое ж, што і роздум),
Омуль, опера і ордэн…
Іх зусім няшмат, бо О
Пачынаць не любіць слоў,
А часцей за ўсё сабе
На падмогу кліча В.
І таму мы пішам “вока”,
“Востраў”, “воблака” і “вольха”.
Буся правіла запомніў
І далей гартае слоўнік.
Тэкст Святланы БОГУШ
А вы ведаеце яшчэ якія-небудзь словы на літару О?