Вершы Кацярыны Глухоўскай
Вясёлая фізкультура
Кожны спрытны, кожны лоўкі,
Сталі роўна, як алоўкі.
На руках, нібы пальчаткі,
Ўверх пацягнемся спачатку,
Быццам мы вышэй за шафу!
Шыйкі вось, як у жырафаў,
Рукі цягнем да падлогі,
Пальцамі кранаем ногі.
А цяпер назад плячыма
Круцім толькі, як магчыма.
Вырастаем пакрысе,
Ў ладкі пляскаем усе!
Лясная размінка
Спіць сава ў лістоце шатаў,
Круціць пысай лось губаты,
Чапля ў ладкі стала пляскаць,
А ля норкі танчыць ласка,
Вожык тупае праз мох,
Размінае лапы воўк,
Ды паўзе ў лагчынах зранку
Змейкая тонкая — мядзянка.
Вясковая зарадка
На страсе прачнуўся бусел,
Доўгай шыяй пацягнуўся,
Распрастаў шырока крылы –
Пёркі ветрам закруціла.
А на двор бяжыць сабачка,
Круціць хвосцікам там качка,
І выходзіць – рукі ў бокі –
Гаспадар да іх высокі.