Гук і гукапіс
Што такое гук? Мовазнаўцы даюць адказ: гук – частка складу, самая кароткая адзінка, утвораная пры дапамозе сродкаў маўлення. З іх складаюцца словы, з дапамогай якіх мы выражаем свае думкі, гаворым. Гукі “г” і “к”, “й” і “р”, напрыклад, могуць адрозніваць словы — косці і госці, баец і барэц. Гукі маюць шмат катэгорый. Па-першае, зычныя і галосныя гукі. Зычныя гукі ў сваю чаргу могуць быць глухімі (с, ш і падобныя) і звонкімі (з, ж і падобныя), цвёрдымі пасля галосных а, о, у, ы, э і мяккімі пасля галосных ё, е, я, шыпячымі (ж, ш, дж, ч) і свісцячымі (с, з).
Асаблівасці гукаў улічваюць паэты. Яны ствараюць свой гукапіс верша – паўторы пэўных гукаў у мастацкай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць. Напрыклад, узгадаем верш Максіма Багдановіча:
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы мяккі снег!
У гэтых раздзелах верша гукавы фон утвараецца паўторам гукаў “з”, “р”, “с”. Ён настройвае чытача на бадзёры, аптымістычны лад.
А цяпер заданні.
Маргарыта ПРОХАР