Мой лепшы сябар
Мой лепшы сябар
Дружба
Дружбу нельга купiць,
Без яе цяжка пражыць.
Дружбу складана знайсцi,
Міма яе лёгка прайсці.
Над дружбай сваёю працуй!
Яе ты заўсёды шануй!
Варвара ВОЛКАВА, СШ №116 г. Мінска, 6 “А” клас
Люблю «Вясёлку» і вам раю!
Маё знаёмства з беларускай літаратурай пачалося з “Вясёлкі”. Настаўніца прынесла яе ў клас. Часопіс спадабаўся – там было шмат малюнкаў і цікавых казак. Потым настаўніца папрасіла аформіць падпіску, сказала, што пазакласнае чытанне будзем праводзіць па творах, надрукаванных у часопісе. Дома бацькі парадаваліся прапанове, бо ведалі “Вясёлку” яшчэ з часоў свайго дзяцінства. Праз год адбылося непрадказальнае! Да нас прыйшлі ў клас і папрасілі выпісаць дзіцячую газету замест любай “Вясёлкі”. І настаўніца амаль пагадзілася. Бацькі былі супраць! Часопіс “Вясёлка” карысны, дапамагае вывучаць мову, рыхтавацца да заняткаў, знаёміць з творамі пісьменнікаў, сучасны і займальны! Люблю “Вясёлку” і малако, і вам раю!
Вераніка ХОДЗІНА, гімназія №14 г. Мінска, 8 гадоў