Вторник, 2.05.2017 07:34. Рубрика:
Вершы
Расхінуў зляжалы снег
Шустры ручаёк,
Усміхнуўся і пабег
Напрасткі ў лясок.
Звонкі, смелы галасок
Будзіць цішыню.
Здагадаўся ручаёк,
Дзе спаткаць вясну.
Ён спявае ўсё гучней
Песеньку адну:
“Прачынайцеся хутчэй
Сустракаць вясну!..”
Расціслаў БЕНЗЯРУК