“Вясёлка” заўсёды са мной!
Мой лепшы сябар
Я люблю “Вясёлку”. Там надрукаваны самыя лепшыя казкі, вершы, апавяданні. “Вясёлка” аднойчы мяне выратавала. Я вярталася позна ўвечары дахаты, у мяне быў з сабой свежы нумар часопіса. Раптам да мяне падскочыў старшакласнік-хуліган. Схапіў мой ранец, з якога пасыпаліся сшыткі, падручнікі. Упала на дол і “Вясёлка”. “А гэта што такое?” – закрычаў ён і схапіў часопіс. І раптам усміхнуўся: “Што гэта? “Вясёлка”? Мой любімы з дзяцінства часопіс! Мне яго мама заўсёды выпісвала!” Хлопец выбачыўся, аддаў мне ранец, сабраў мае рэчы і папрасіў на памяць часопіс.
З таго моманту я зразумела “Вясёлка” – не толькі цудоўнае выданне. “Вясёлка” яшчэ можа выратаваць у самых небяспечных сітуацыях.
“Вясёлка” заўсёды са мной!
Злата КАЧЭРВА, СШ № 42 г. Мінска, 6 “Б”