Любіце мам і бабуль (+ верш і музычны файл)
Четверг, 7.04.2011 19:08. Рубрика: Рознае
Для кожнага мама — самы блізкі, самы дарагі чалавек. Яе называюць ласкава сонейкам, светлай зараначкай, ёй прысвячаюць вершы і песні. А маміна мама і татава мама — вашы бабулі. Яны таксама любяць вас, расказваюць казкі, частуюць рознымі прысмакамі. А як вы радуеце сваіх мам і бабуль? Часцей усмехайцеся ім. сябры, цешце іх вясёлымі песенькамі і танцамі, дарыце кветкі ў святочныя дні.
Памочніца
Пацалую маму ў шчоку.
Вазьму венік у куточку.
Падмяту падлогу чыста.
Пасцялю абрус квяцісты,
Прынясу пірожных з крамы —
Сёння свята ў маёй мамы.
Няхай трошкі адпачне,
Ласкава ўсміхнецца мне.
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ
Музычны файл на рускай мове
Прыемная песенька. Нічога страшнага, што спяваюць па-руску.