Пагоня
Пятница, 14.04.2017 09:37. Рубрика: “Вясёлка” – 60
Пчала за мною
Гоніцца,
А я ўцякаю.
Я пад лаву –
Яна пад лаву,
Я ў канаву –
Яна ў канаву.
Я праз плот,
Нібы кот, –
І яна праз плот.
Я кашуляй
– Шуляй,
Шуляй –
Замахаў –
не адмахнуўся.
Я ў салому
Каля дому –
і яна ў салому.
Тут мяне яна
Як зыкне,
Як убрыкне –
Я ўскрыкнуў.
Ускрыкнуў я,
Устрапянуўся
І…
Прачнуўся.
Бо мяне, што мела сілы,
Муха злосная ўкусіла.
Алесь НАЎРОЦКІ
(№ 7, ліпень 1967 г.)