Багдан
Среда, 5.04.2017 08:31. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
У мяне шмат таварышаў, але самы лепшы сябар – Багдан. Пазнаёміліся мы з ім яшчэ ў дзіцячым садзе, хадзілі ў адну футбольную секцыю. Мы бачыліся кожны дзень, потым ён пераехаў у другую частку горада. Зараз мы з ім сустракаемся рэдка, але ўсё роўна сябруем і наведваем адзін аднаго. Ён – добры, вясёлы, справядлівы, заўсёды гатовы дапамагчы. Я вельмі рады, што маю такога сябра.
Мікіта ВЕРЫНКОЎ, ПШ № 29 г. Мінска, 2 “Е” клас